Арына Сабаленка стала лаўрэаткай прэміі Laureus World Sports Awards
7- 21.04.2026, 11:29
- 2,556
Беларуску прызналі «Спартсменкай года».
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала лаўрэаткай прэміі Laureus World Sports Awards у намінацыі «Спартсменка года». Пра гэта паведамляецца ў Instagram прэміі.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася вечарам 20 красавіка 2026 года ў Мадрыдзе. Сабаленка атрымала статуэтку, створаную люксавым брэндам Cartier. Яе адзначылі за дамінаванне ў сусветным тэнісе і ўдалыя выступленні на найбуйнейшых турнірах.
У 2025 годзе спартсменка дайшла да паўфіналаў усіх чатырох турніраў Вялікага шлема, перамагла на Адкрытым чэмпіянаце ЗША і завяршыла сезон на першай пазіцыі сусветнага рэйтынгу.