21 красавiка 2026, aўторак, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі растлумачыў, чаму Трамп не можа быць гарантам міру ва Украіне

6
Зяленскі растлумачыў, чаму Трамп не можа быць гарантам міру ва Украіне

Падрабязнасці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што здагадка пра тое, што РФ адмовіцца ад новага наступу з-за страху перад прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, не з'яўляецца дастатковай гарантыяй бяспекі.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на інтэрв'ю Зяленскага тэлеканалу ICTV.

Паводле слоў прэзідэнта, адсутнасць рэальнай прысутнасці міжнародных партнёраў на лініі судакранання пакідае адкрытым пытанне стрымлівання Расіі.

«Якія гарантыі бяспекі даюць Украіне? Калі на кантактнай лініі няма прысутнасці нашых партнёраў, дык чаму расіянам праз нейкі час зноў не пачаць наступ? Вось чаму? Я проста не разумею, чаму? Я прычын не бачу. Што будзе іх абмяжоўваць? Што?» — падкрэсліў Зяленскі.

Ён таксама пракаментаваў пазіцыю ЗША, што Расія нібыта не адважыцца на эскалацыю, баючыся жорсткай рэакцыі Трампа.

«Вось, напрыклад, ЗША кажуць — прэзідэнт Трамп. Прэзідэнт Трамп яшчэ два з паловай гады, а што потым будзем рабіць?» — падсумаваў украінскі лідар.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках