Мадзяр мае намер прыпыніць выхад Венгрыі з МКС
1- 20.04.2026, 22:15
- 7,304
Званочак для Пуціна і Лукашэнкі.
Новы ўрад Венгрыі прыпыніць выхад рэспублікі з Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Пра гэта заявіў лідар партыі «Тыса», якая перамагла на парламенцкіх выбарах у Венгрыі, Петер Мадзяр. Паводле яго слоў, гэта можна зрабіць да 2 чэрвеня.
«Урад «Тысы» выказаў намер, каб гэты выхад быў прыпынены і Венгрыя засталася сябрам МКС», — сказаў спадар Мадзяр на прэс-канферэнцыі. Лідар «Тысы» дадаў, што сябры МКС абавязаныя выконваць ордэры, якія выдае суд, і затрымліваць у сваіх краінах тых, каго суд хоча арыштаваць.
У маі мінулага года парламент Венгрыі канчаткова ўхваліў праект аб выхадзе краіны з МКС.