У Беларусі прадаюць цэлую турбазу
3- 20.04.2026, 21:22
- 2,160
Што па цане.
У Баранавіцкім раёне паўторна выставілі на аўкцыён турыстычную базу ў вёсцы Палонка. Аб’ект прадаецца як адзіны маёмасны комплекс, перадае «Точка».
Стартовая цана – крыху больш за 8000.
Турбаза – гэта аднапавярховы цагляны будынак 1959 года пабудовы плошчай 436,6 м2. У комплекс таксама ўваходзяць цагляная прыбудова, тры бетонныя ганкі, гаспадарчыя аб’екты (прыбіральня і пляцоўка для смецця), агароджа з варотамі і каліткай, калодзеж і асфальтаваныя пад’язныя шляхі.

Акрамя таго, пакупнік атрымае гараж плошчай 87 м2 (1986 года пабудовы), а таксама інжынерныя сеткі – вадоправод, каналізацыю і цеплатрасу.
У асноўным будынку часткова адсутнічаюць вокны і падлогавыя пакрыцці. Новаму ўладальніку давядзецца ўкладацца ў рамонт.
Аднак наяўнасць інфраструктуры і падведзеных камунікацый робіць аб’ект прыдатным для аднаўлення і далейшага выкарыстання, напрыклад пад базу адпачынку або гасцявы дом.
Пачатковая цана турбазы – 8142,90. Для ўдзелу ў таргах трэба ўнесці задатак 1000. Першы крок аўкцыёна – 407,15 (5% ад пачатковага кошту).

Таргі адбудуцца 19 мая ў 10:00. Заяўкі прымаюцца да 15:00 14 мая.
Цана невысокая, але стан аб’екта патрабуе сур’ёзных укладанняў. Таму патэнцыйнаму пакупніку варта загадзя ацаніць выдаткі на аднаўленне.