ЗСУ знішчылі калону тэхнікі акупантаў і адбілі штурм на Сумшчыне
- 20.04.2026, 20:15
- 1,570
Відэафакт.
На мінулым тыдні падраздзяленні 21-й асобнай механізаванай брыгады ЗСУ адбілі расійскі механізаваны штурм у Сумскай вобласці.
Калона расійскай тэхнікі пачала рух каля 9:30 раніцы ў накірунку пазіцый Сіл абароны, пасля чаго украінскія пілоты адразу ж пачалі наносіць першыя ўдары па праціўніку.
У ходзе бою была паражана калона ворага, у прыватнасці адна БМП і два МТ-ЛБ.
Акрамя таго, знішчаная самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзіка», якая забяспечвала агнявую падтрымку наступу.
Кадры баявых дзеянняў байцы апублікавалі ў сацсетках.