20 красавiка 2026, панядзелак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пункце пропуску на мяжы Беларусі служыць ваўчыца

3
У пункце пропуску на мяжы Беларусі служыць ваўчыца
Ілюстрацыйнае фота

Ужо шэсць гадоў.

У пункце пропуску «Беняконі» нясе службу незвычайная жывёла — воўк па мянушцы Стэла. Пра гэта паведамляе sb.by.

Калі дакладней, то Стэла — воўк толькі напалову. Яе парода называецца вольфхунд, або чэхаславацкі влчак. У Памежнай службе Беларусі Стэла — адзіная ў сваім родзе.

Як распавяла старшы інспектар службы сабак Лідскага памежнага атрада Вольга Астроўская, вольфхунд адрозніваецца ад звычайных сабак не толькі знешнім выглядам, але і паводзінамі. Пакуль іншыя псы спяшаюцца абнюхаць чалавека або аблаяць яго, Стэла глядзіць спакойна, сур'ёзна і ўпэўнена — амаль як чалавек. У такіх сабак сапраўды высокі інтэлект, блізкі да чалавечага. Менавіта таму дрэсіраваць іх складаней, чым звычайных службовых сабак.

Чэхаславацкі влчак — гэта гібрыд, выведзены ў 50-х гадах мінулага стагоддзя спецыяльна для вайскоўцаў. Селекцыянеры хацелі злучыць у адной сабацы цягавітасць і тонкі нюх воўка з паслухмянасцю і навучальнасцю нямецкай аўчаркі. І ў іх атрымалася.

Стэла служыць на мяжы ўжо шэсць гадоў. У восем гадоў яна сыдзе на пенсію. Але на змену ёй ужо рыхтуецца іншы влчак — дачка Стэлы па мянушцы Тайга. Цяпер кінолаг актыўна трэніруе яе да будучай службы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках