20 красавiка 2026, панядзелак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Германія і Францыя разглядаюць ільготы для сяброўства Украіны ў ЕС

FT: Германія і Францыя разглядаюць ільготы для сяброўства Украіны ў ЕС

Кіеў працягвае дыскусіі з краінамі ЕС адносна свайго сяброўства.

Францыя і Германія прапануюць даць Украіне «сімвалічныя» ільготы на этапе ўступлення ў ЕС, якія выключаюць доступ Кіева да агульнага бюджэту блоку і права голасу да набыцця поўнага сяброўства.

Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», гаворыцца ў дакументах з прапановамі дзвюх краін, з якімі пазнаёмілася выданне Financial Times.

Падкрэсліваецца, што Парыж і Берлін адхілілі прапановы Еўрапейскай камісіі аб скасаванні павольнага і бюракратычнага працэсу ўступлення, каб даць Кіеву хуткія перавагі сяброўства.

Германія настойвае на статусе «асацыяванага члена», пры якім Украіна будзе ўдзельнічаць у пасяджэннях міністаў і лідараў, але не будзе мець права голасу і аўтаматычнага доступу да агульнага бюджэту ЕС.

У прапанове Берліна таксама гаворыцца, што новы статус будзе мець «сімвалічную сілу з-за назвы» і можа быць нададзены шляхам палітычнага рашэння лідараў ЕС, што дазволіць пазбегнуць працяглых працэдур.

Францыя называе такое частковае сяброўства «статусам інтэграванай дзяржавы», пры якім доступ да агульнай сельскагаспадарчай палітыкі і еўрапейскага фінансавання павінен быць адкладзены да поўнага ўступлення.

Нядаўняя параза на выбарах прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, які наклаў вета на пачатак перамоваў аб сяброўстве з Украінай, ўселіла пэўныя надзеі на прагрэс у гэтым пытанні.

Агульны змест дакументаў ад Францыі і Германіі, верагодна, «будзе блізкім» да канчатковай прапановы ЕС для Украіны, паведамілі Financial Times двое высокапастаўленых чыноўнікаў Еўракамісіі.

Віцэ-прэм’ер Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Тарас Качка заявіў выданню, што Кіеў працягвае дыскусіі з краінамі ЕС адносна свайго сяброўства.

- Мы падтрымліваем сувязь з [Парыжам і Берлінам], а таксама з іншымі сталіцамі – усё развіваецца. Ёсць і іншыя дакументы, – сказаў ён.

Іншы ўкраінскі чыноўнік заявіў, што Кіеў баіцца любой размытай канцэпцыі сяброўства, якую змучанае вайной насельніцтва будзе ўспрымаць як дрэнную замену сапраўднаму ўступленню ў ЕС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках