20 красавiка 2026, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Не верце, калі кажуць, што набажэнствы ў царкве праводзяцца на «стараславянскай» мове

3
Статкевіч: Не верце, калі кажуць, што набажэнствы ў царкве праводзяцца на «стараславянскай» мове
Мікалай Статкевіч

На якой мове беларусы звяртаюцца да Бога?

Лідар апазіцыі Мікалай Статкевіч звярнуўся да суайчыннікаў напярэдадні Радаўніцы.

«Заўтра беларусы пойдуць на могілкі, каб ушанаваць памяць сваіх памерлых блізкіх, — напысаў палітык у сваім тэлеграм-канале. — Але чаму на помніках амаль усіх беларусаў надпісы зробленыя толькі на замежнай мове? Няўжо ў Бога больш няма такога народа? Ці нашы мёртвыя баяцца падазрэнняў у брыдкіх справах, калі іх імёны напісаныя на помніках на «падазронай нацыяналістычнай мове»? Але мёртвым ужо няма чаго баяцца. Ці мы самі баімся? Мы нават не звяртаемся да Бога на сваёй мове ў малітвах. Няўжо і гэта страшна?

Не верце, калі вам кажуць, што малітвы і набажэнствы ў царкве праводзяцца на «стараславянскай» мове. Насамрэч яны праводзяцца на маскоўскай мове сярэдзіны XVII стагоддзя. Менавіта на гэтай мове гаварылі маскоўскія войскі, якія потым прыйшлі на нашу зямлю і вынішчылі больш за палову нашага народа. Калі мы і далей паслядоўна і ўпарта будзем даказваць Богу рознымі спосабамі, што нас не існуе, дык мы і насамрэч перастанем існаваць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках