«Расатам» заявіў, што падпіша дамову аб будаўніцтве трэцяга блока БелАЭС
3- 20.04.2026, 14:26
- 1,332
Нібыта ўжо сёлета.
Расійская дзяржаўная карпарацыя «Расатам» мае намер у 2026 годзе падрыхтаваць прававую базу і заключыць дамовы на будаўніцтва трэцяга энергаблока на Беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Аляксей Ліхачоў. Раней лукашысты ўжо заяўлялі пра прынятае рашэнне.
Пра планы па трэцім блоку БелАЭС кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў расказаў 20 красавіка на прамысловай выставе ў Ташкенце (Узбекістан).
— У гэтай вялікай праграме развіцця атамнай энергетыкі [Беларусі] наступны крок <�…> — гэта трэці блок на першай АЭС у Астраўцы. <�…> Сёлета неабходна, акрамя тэхнічнага аблічча, выйсці і заключыць усе дамоўленасці ў эканоміцы і стварыць неабходную прававую базу з пункту гледжання двухбаковых міжурадавых адносін. Мы такую задачу вырашым, — заявіў Ліхачоў.
Па ягоных словах, гэта будзе чарговы блок з рэактарам ВВЭР-1200, флагманскім экспартным праектам «Расатама».