ЗША захапілі іранскі карабель: з’явілася відэа
2- 20.04.2026, 15:36
- 6,910
На борт судна высадзіліся амерыканскія марпехі.
Ваенна-марскія сілы ЗША 19 красавіка правялі аперацыю па блакаванні іранскага грузавога судна ў Аравійскім моры. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША (CENTCOM) у сацыяльнай сетцы X.
Паводле звестак амерыканскіх вайскоўцаў, ракетны эсмінец USS Spruance спыніў судна Touska, якое накіроўвалася ў порт Бандар-Абас са хуткасцю каля 17 вузлоў. Экіпаж карабля неаднаразова папярэджвалі пра парушэнне рэжыму блакады, аднак на працягу шасці гадзін гэтыя патрабаванні ігнараваліся.
— U.S. Central Command (@CENTCOM) April 19, 2026
У выніку экіпажу загадалі пакінуць машыннае аддзяленне, пасля чаго эсмінец адкрыў агонь з 127-мм гарматы MK 45, пашкодзіўшы рухавік судна і вывёўшы яго з ладу.
Пазней на борт Touska высадзіліся марскія пяхотынцы ЗША з 31-га экспедыцыйнага падраздзялення. Судна было ўзята пад кантроль і застаецца пад кіраваннем амерыканскага боку.