31 траўня 2026, Нядзеля, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы ўдар: порт у Туапсэ масіравана атакавалі дроны

6
Новы ўдар: порт у Туапсэ масіравана атакавалі дроны

Маштабны пажар ахапіў рэзервуары з нафтай.

У ноч на 20 красавіка ў расійскім Туапсэ Краснадарскага краю паведамлялі пра выбухі і працу СПА. Дроны атакавалі марскі порт другія суткі запар, пасля удараў у ноч на 19 красавіка. У порце успыхнуў новы маштабны пажар.

СМІ паведамляюць пра каля 10 ачагоў узгарання ў выніку трапленняў дронаў. У прыватнасці, верагодна, запалалі рэзервуары з нафтай Туапсінскага НПЗ.

Ачагі маштабных пажараў ідэнтыфікаваў тэлеграм-канал Astra у адпаведнасці з раней абнародаванымі кадрамі. Там нагадваюць, што ў порце Туапсэ размешчаны Туапсінскі нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ). Гэты завод утварае адзіны вытворчы комплекс з марскім тэрміналам Туапсэ і ўваходзіць у склад нафтавай кампаніі «Роснефть».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках