19 красавiка 2026, Нядзеля, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не так паглядзеў: адвакат расказаў беларусам, за што можна падаць у суд на суседа

4
Не так паглядзеў: адвакат расказаў беларусам, за што можна падаць у суд на суседа

Усё залежыць ад канкрэтнай сітуацыі.

Беларускі адвакат расказаў, за што можна падаць у суд на суседа. Падрабязнасці паведамляе mlyn.by.

У рэдакцыю выдання паступіла пытанне ад беларускай жанчыны. Жанчына пытаецца, ці можа яна падаць на суседа ў суд, калі ён глядзіць на яе з дакорам.

- Калі сусед проста глядзіць на вас «з дакорам», насупленым або нядобрым, з вашага пункту гледжання, поглядам, такога кшталту факты не з'яўляюцца падставай для звароту ў суд ці іншыя праваахоўныя органы, - звяртае ўвагу спецыяліст.

Паводле яго слоў, у згаданым выпадку няма парушэння якіх-небудзь правоў або законных інтарэсаў. Аднак адвакат удакладняе: калі нядобры погляд суправаджаецца абразамі, паклёпам, ненарматыўнай лаянкай, слоўнымі або іншымі пагрозамі, гвалтам, непрыстойнымі жэстамі, то гэта можа стаць падставай для звароту з заявамі ў міліцыю ці ў суд. Але ўсё залежыць ад канкрэтнай сітуацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках