19 красавiка 2026, Нядзеля, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто стаў галоўным фаварытам маючых адбыцца выбараў у ЗША сярод рэспубліканцаў

14
Хто стаў галоўным фаварытам маючых адбыцца выбараў у ЗША сярод рэспубліканцаў

Вынікі апытання.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс стаў галоўным фаварытам сярод патэнцыйных кандыдатаў ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2028 года. Пра гэта сведчаць вынікі апытання YouGov, паведамляе Newsweek.

Згодна з даследаваннем, каля 63% з 2 189 апытаных рэспубліканцаў і сімпатызуючых ім незалежных выбаршчыкаў заявілі, што гатовыя разгледзець магчымасць галасавання за Вэнса на праймерыз або партыйных сходах у сваіх штатах.

Іншыя патэнцыйныя кандыдаты істотна адстаюць: дзяржсакратара Марка Рубіо гатовыя падтрымаць 42% рэспандэнтаў, губернатара Фларыды Рона ДэСанціса — 35%. За Дональда Трампа-малодшага выказаліся 31%, а сенатара ад Тэхаса Тэда Круза — 26%.

Асабліва высокую падтрымку Вэнс атрымаў сярод старэйшых выбаршчыкаў: яго гатовы падтрымаць 76% рэспандэнтаў старэй за 65 гадоў і 67% ва ўзросце ад 45 да 64 гадоў. Сярод мужчын і жанчын паказчыкі амаль аднолькавыя — 62% і 63% адпаведна.

У малодшай узроставай групе (18–29 гадоў) узровень падтрымкі ніжэйшы — 44%, аднак гэта ўсё адно адзін з найлепшых вынікаў сярод усіх кандыдатаў. Адзіным, хто апярэдзіў Вэнса сярод моладзі, стаў Дональд Трамп-малодшы з паказчыкам 49%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках