Ва Украіне намякнулі, што Лукашэнка можа папоўніць «абменны фонд»
16- 18.04.2026, 16:34
- 20,198
Нават белы шпіц не дапаможа.
Лукашэнка можа быць захоплены украінскімі вайскоўцамі, калі беларускія войскі далучацца да вайны супраць Украіны. Пра гэта, як піша unian.net, паведамляюць набліжаныя да Офіса Прэзідэнта Украіны Telegram-каналы
«Так, напрыклад, у адным з каналаў паведамляецца, што «на працягу некалькіх гадзін упаўнаважаныя асобы настойліва папярэдзяць Лукашэнку, што ў выпадку дапушчэння фатальных памылак з правакацыямі на мяжы з Украінай яго, як мінімум, чакае залічэнне да «абменнага фонду»», — гаворыцца ў паведамленні.
«Ужо даўно не 2022 год. Тады ні пагрозы «Арэшнікам», ні сын Коля ў бронежылеце, ні нават уласны белы шпіц не дапамогуць», — адзначаецца ў паведамленні.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура.