«Украінцы наметылі шлях да перамогі»
- 18.04.2026, 15:53
- 1,772
Як спыніць імперыю?
Такое пытанне сайт Charter97.org задаў амерыканскаму генерал-лейтэнанту ў адстаўцы, былому камандуючаму войскамі ЗША ў Еўропе, ветэрану войнаў у Іраку і Афганістане Бэну Ходжэсу:
— Думаю, украінцы наметылі шлях да перамогі — знішчэнне магчымасцяў Расіі для экспарту нафты і газу. Калі Расія не зможа экспартаваць нафту і газ, ёй будзе цяжка не толькі працягваць вайну супраць Украіны, але і падтрымліваць эканоміку і трымаць алігархаў задаволенымі. Думаю, рэальная праблема для Крамля цяпер — тое, што Украіна робіць з яе нафтавай і газавай інфраструктурай.
Далей бачна, што расійскі ўплыў ужо слабее. Яны спрабавалі ўмяшацца ў выбары ў Малдове — не атрымалася. У Венгрыі — не атрымалася. Грузія — адзінае месца, дзе ім удалося крыху затармазіць намаганні па вестэрнізацыі. Іх падтрымка Лукашэнкі, відавочна, дапамагла яму ў Беларусі.
Але ствараецца ўражанне, што слабасці і ўразлівасці Расіі раскрыліся за апошнія некалькі гадоў. Я ніколі не мог у поўнай меры зразумець расійскі менталітэт: там няма традыцыі ліберальнай дэмакратыі — вось чаму людзі не выходзяць на вуліцы. Пуцін выдаткаваў шмат часу і вялікія сродкі на забеспячэнне выключна высокага ўзроўню магутнасці ўнутраных сілавых структур. Не ведаю, чым гэта абярнецца, але як толькі алігархі па-сапраўднаму пачнуць пакутаваць, ціск на Пуціна, думаю, узмоцніцца.