3 траўня 2026, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуманоідны робат усталяваў рэкорд хуткасці бегу

10
Гуманоідны робат усталяваў рэкорд хуткасці бегу

Ён амаль дасягнуў хуткасці Юсэйна Болта.

Кампанія Unitree Robotics апублікавала відэа, якое дэманструе, як яе гуманоідны робат H1 дасягае хуткасці бегу каля 10 метраў у секунду. Кампанія сцвярджае, што іх робат усталяваў новы сусветны рэкорд, піша «Фокус».

Падчас бегу гуманоідны робат H1 дасягнуў хуткасці 10,1 метра ў секунду, хоць Unitree Robotics адзначыла магчымую хібнасць вымярэння. Агульная даўжыня нагі гуманоіднага робата H1 складае 80 сантыметраў. Ён важыць каля 62 кілаграмаў, што супастаўна з сярэдняй вагой чалавека. У Unitree Robotics заявілі, што іх робат амаль дасягнуў хуткасці бегу самага хуткага чалавека ў свеце — Юсэйна Болта.

Нагадаем, што ў 2009 годзе спартсмен з Ямайкі ўстанавіў сусветны рэкорд у бегу на дыстанцыі 100 метраў — 9,58 секунды, які дагэтуль не пабіты. Гэта азначае, што сярэдняя хуткасць спрынтара складала 10,44 метра ў секунду. Такім чынам, робат H1 наблізіўся да гэтага паказчыка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках