14 красавiка 2026, aўторак, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытыя першыя падрабязнасці новага Bentley Bentayga

5
Раскрытыя першыя падрабязнасці новага Bentley Bentayga

Кампанія адмовілася ад ідэі электрамабіля.

У Bentley распрацоўваюць другое пакаленне Bentayga. Кросовер істотна абновяць, аднак ён не стане электрамабілём.

Новы Bentley Bentayga прэзентуюць у 2028 годзе. Пра гэта паведаміў CEO Bentley Франк-Штэфен Валлізер брытанскаму выданню Autocar.

Ён пацвердзіў, што распрацоўшчыкі адмовіліся ад першапачатковай ідэі зрабіць новы Bentley Bentayga электрамабілем. Кампанія перагледзела сваю стратэгію і да 2030 года выпусціць толькі адну электрычную мадэль — больш кампактны кросовер Bentley Barnato.

Франк-Штэфен Валлізер падкрэсліў, што не варта прымушаць кліентаў пераходзіць на электрамабілі. Менавіта таму новы Bentley Bentayga будзе пабудаваны на платформе PPC ад будучых Audi Q7 і Q9 і захавае бензінавыя турбаматоры аб'ёмам 3,0 і 4,0 л.

Гэтыя рухавікі будуць у складзе новых плагін-гібрыдных установак з большымі батарэямі, чым у цяперашняга Bentley Bentayga PHEV. Дарэчы, для асобных рынкаў застануцца і чыста бензінавыя 4,0-літровыя версіі.

Таксама вядома, што кросовер Bentley Bentayga атрымае набор сучасных сістэм бяспекі і ўдасканаленую пнеўмападвеску з актыўнымі стабілізатарамі. Як і раней, мадэль будзе прапаноўвацца ў стандартнай і падаўжанай версіях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках