Як абстаяць справы ў пунктах пропуску на беларускай мяжы
4- 31.03.2026, 11:49
- 3,672
Чаргі ўсё яшчэ захоўваюцца.
На ўезд у Літву і Польшчу накапілася больш за 760 цяжкіх грузавікоў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі 31 сакавіка.
Паводле звестак ДПК, найбольш загружаны маршрут праходзіць праз літоўскі Мядзінінкай (Каменны Лог) — там налічваецца 310 аўтамабіляў. За суткі кантралюючыя службы аформілі 11% транспарту. Перад Шальчынінкаем (Беняконямі) налічваецца 200 грузавых аўтамабіляў.
Перад польскімі памежнымі пунктамі пропуску Кукурыкі (Казловічы) і Баброўнікі (Бераставіца) знаходзіцца адпаведна 160 і 98 адзінак грузавога транспарту.
Акрамя таго, перад польскім пунктам пропуску Тэрэспаль (Брэст) фіксуецца 130 легкавых аўтамабіляў. Сумежны бок за 24 гадзіны аформіў 30% аўтамабіляў ад нормы.