Як Украіна здзівіла сілы НАТА на вучэннях
- 17.03.2026, 16:57
- 2,524
Аналіз генерала.
На вучэннях НАТА ў Партугаліі ў 2025 годзе шматнацыянальная «чырвоная каманда» пад кіраўніцтвам Украіны атрымала перамогу над сіламі Альянсу ва ўсіх 5 сцэнарыях. У НАТА назвалі гэты манеўр гістарычным, бо ўпершыню ўкраінскі флот каардынаваў дзеянні ўмоўнага праціўніка падчас такіх вучэнняў.
Генерал арміі, былы кіраўнік Службы знешняй разведкі Мікалай Маломуж патлумачыў «24 Каналу», што такая кааперацыя адкрывае шлях да фармавання адзінай сістэмы бяспекі Еўропы, дзе Украіна з’яўляецца паўнавартасным суб’ектам.
Ці стане кааперацыя з Украінай ключом да абароны ўсёй Еўропы?
Падчас імітацыйнай атакі на канвой марскія дроны Magura V7 нанеслі фрэгату НАТА столькі трапленняў, што ў рэальным баі карабель быў бы знішчаны. На вучэннях таксама дэманстраваліся розныя мадыфікацыі беспілотніка.
Гэта не першая дэманстрацыя паспяховых дзеянняў з боку Украіны. Раней украінскія вайскоўцы на вучэннях у Эстоніі, так бы мовіць, «разграмілі» войскі НАТА.
— Я сам кіраваў спецаперацыямі і ведаю, што калі маеш баявы досвед і дзейнічаеш нестандартна, то праціўнік проста не распазнае нашых планаў. На гэтых марскіх вучэннях прадстаўнікі НАТА нават не заўважылі нашых сродкаў і удараў, хоць яны былі вучэбныя, але цалкам рэалістычныя па выкананні, проста з выкарыстаннем электронных сістэм, — сказаў Маломуж.
Знішчэнне фрэгата ў рэальных умовах было б стратэгічным поспехам, і гэта наглядна паказала, што ў НАТА няма такога досведу і цяпер яны павінны вучыцца ў Украіны.
Кансалідацыя высокадакладных сродкаў паражэння на сушы і моры, фармаванне адзінай сістэмы бяспекі, сумеснай мадэлі ВПК і сістэм далёкага выяўлення і патрулявання — усё гэта можа стаць асновай глабальнай сістэмы прадухілення пагроз, якая будзе створаная ў межах мірнага працэсу.
«Пры такой сістэме падрыхтоўкі і ўзаемадзеяння Расія не будзе мець шанцаў на наступ і проста не пойдзе на новыя агрэсіі. Але спачатку павінна адбыцца вялікая праца на фронце і сумесныя вучэнні з партнёрамі, якія далучыліся да агульнай мадэлі бяспекі», — растлумачыў Маломуж.