17 сакавiка 2026, aўторак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кая Каллас заклікала ЗША і Ізраіль завяршыць вайну на Блізкім Усходзе

Кая Каллас заклікала ЗША і Ізраіль завяршыць вайну на Блізкім Усходзе
Кая Каллас

Еўрасаюз кансультуецца з краінамі рэгіёна наконт варыянтаў завяршэння канфлікту.

Пра гэта галоўная дыпламатка ЕС Кая Каллас заявіла ў інтэрв'ю Reuters.

Вярхоўная прадстаўніца ЕС па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі заявіла, што блок гатовы дапамагчы «дыпламатычна аб’яднаць бакі, каб спыніць гэтую вайну».

«Мы кансультаваліся з краінамі рэгіёна, такімі, як краіны Персідскага заліва, Іарданія і Егіпет, адносна таго, ці можам мы таксама прапанаваць Ірану, Ізраілю і ЗША варыянты выхаду з гэтай сітуацыі, каб усе захавалі сваю рэпутацыю», – сказала Каллас, не раскрыўшы падрабязнасцяў адносна гэтых перамоваў.

Дыпламатка адзначыла, што вайна на Блізкім Усходзе ўжо мае значны ўплыў на Еўропу, у прыватнасці з-за павышэння цэн на энерганосьбіты, выкліканага блакаваннем Армузскага праліва Іранам.

Каллас прапанавала дыпламатычнае пасярэдніцтва ЕС у разблакаванні праліва. Раней дыпламатка вылучыла ідэю місіі для разблакавання Армузскага праліва, аналагічную Чорнаморскай зернавай ініцыятыве паміж Турцыяй, Расіяй, Украінай і ААН, якая дазваляе бяспечна экспартаваць украінскі ўраджай, нягледзячы на вайну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках