Спадарожнік паказаў наступствы ўдару ЗСУ па стратэгічным НПЗ у Растоўскай вобласці
- 26.11.2026, 23:29
Кантэйнеры не дапамаглі.
У ноч на панядзелак, 23 лістапада, Навашахцінскі НПЗ у Растоўскай вобласці атакавалі ракеты і дроны. Рэзервуарныя паркі былі абаронены кантэйнерамі, але яны не дапамаглі.
Пра гэта паведамляе Fire Point.
Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі Навашахцінскага НПЗ пасля атакі 23 лістапада дэманструюць наступствы пажараў на тэрыторыі рэзервуарных паркаў, якія да гэтага былі абаронены грузавымі кантэйнерамі.
Акрамя таго, на іх зафіксавана пашкоджанне ўстановак першаснай нафтаперапрацоўкі прадпрыемства.У Fire Point адзначылі, што ў выніку атакі НПЗ зноў спыніў працу для правядзення рамонту.


Нагадаем, у ноч на 23 лістапада ў Навашахцінску адбыўся маштабны пажар у раёне размяшчэння двух паліўных аб’ектаў, адзін з якіх — буйны нафтаперапрацоўчы завод.