У Эстоніі ліса прабралася ў будынак аэрапорта і каталася на багажнай стужцы
- 26.11.2026, 23:07
Відэафакт.
У сталіцы Эстоніі дзікая ліса падняла перапалох ў аэрапорце.
Інцыдэнт адбыўся познім вечарам. Незвычайную госцю заўважылі пасажыры, яны сфатаграфавалі лісу і выклалі здымкі ў сацыяльныя сеткі.
Звяр адчуваў сябе даволі ўпэўнена і з незварушным выглядам катаўся на стужцы для багажу.
Прыбылыя выратавальнікі прагналі жывёлу за тэрыторыю аэрапорта.