25 лiстапада 2026, Серада, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намячаюцца цікавыя варыянты

Намячаюцца цікавыя варыянты
Раман Шрайк

Сітуацыя на фронце складваецца на карысць Украіны.

Лічбы расійскіх страт уражваюць. І даныя за кожны дзень лістапада, і сукупныя даныя за ўвесь час.

Да запаволення расійскага наступу мы прывыклі яшчэ вясной. З лета прывыкаем да думкі, што і СОУ праводзяць наступальныя аперацыі, з якіх нам пакуль паказалі толькі частку. А калі асвятліць усё, то выявіцца, што баланс наогул на нашу карысць.

Вось толькі не магу я прывыкнуць да ідыятызму — як можна адпраўляць на забой дзесяткі тысяч штомесяц з адмоўным вынікам?

Гэта ж проста маразм: за шалёныя грошы набраць 30 тыс., страціць 40, згубіць кантроль над часткай захопленага, а потым паказваць на камеры задаволенае ...бала.

Зразумела, што Пуцін марыць увайсці ў гісторыю імператарам. Вось толькі такіх імператараў у даўнейшыя часы падушкамі душылі, каб спыніць тую хрэнь, якой яны губяць уласную краіну.

Гэта быў бы нядрэнны для нас варыянт, але калі сітуацыя будзе далей развівацца ў тым жа рэчышчы, у будучыні могуць узнікнуць і яшчэ цікавейшыя варыянты.

Раман Шрайк, Telegram

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲