24 лiстапада 2026, aўторак, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гістарычны ўдар Узброеных Сіл Украіны

Гістарычны ўдар Узброеных Сіл Украіны

Расійскі флот вымушаны адступаць.

Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскі ваенны карабель на ваенна-марскай базе ў лівійскім Бенгазі. Паводле спадарожнікавых здымкаў, карвет класа «Сцерагучы» атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні і апынуўся часткова пад вадой. Кіеў узяў на сябе адказнасць за аперацыю, якая прадэманстравала здольнасць украінскіх сіл наносіць удары па расійскім флоце далёка за межамі Чорнага мора, піша National Security Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Карабель знаходзіўся ў Бенгазі для папаўнення запасаў і дазапраўкі. Як паведамлялі мясцовыя чыноўнікі, прынамсі чатыры беспілотнікі былі перахопленыя, яшчэ два дасягнулі карвета. У выніку атакі на ваенна-марскай базе таксама пачаўся пажар.

Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскае грузавое судна ў Фінскім заліве — марская кампанія Кіева закранула адразу два аддаленыя адно ад аднаго рэгіёны.

Расійскі флот вымушаны адступаць

Удары па караблях сталі працягам украінскай кампаніі супраць расійскага флота. Пасля знішчэння ракетнага крэйсера «Масква» ў 2022 годзе Кіеў актыўна выкарыстоўвае марскія беспілотнікі і атакуе інфраструктуру, якая забяспечвае дзейнасць расійскіх ваенна-марскіх сіл.

У выніку Расія пазбавілася магчымасці свабодна выкарыстоўваць Чорнае мора і была вымушана адвесці частку караблёў ад перадавых баз у акупаваным Крыме.

Тым часам вайна закранае і іншыя краіны. У ноч на 20 лістапада расійскія крылатыя ракеты і беспілотнік упалі на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Польшчы. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск назваў тое, што адбылося, наўмыснай правакацыяй Масквы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲