На Гомельшчыне да паста ратавальнікаў прыпоўз тарантул
- 7.10.2026, 20:14
- 1,414
Фотафакт.
На пасту пажарных ля мяжы Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Нараўлянскім раёне быў заўважаны тарантул, піша мясцовае дзяржаўнае выданне «Прыпяцкая праўда».
Паўднёварускі тарантул прыпоўз на пажарны аварыйна-выратавальны паст № 11 у аграгарадку Кіраў.
Ратавальнікі зрабілі фота павука, злавілі яго і выпусцілі падалей ад дамоў, піша раёнка.

Нагадаем, што на поўдні Беларусі ўжо працяглы час сустракаецца паўднёварускі тарантул (Lycosa singoriensis), які дасягае памеру 3 см і больш. Хоць від і атрутны, але яго ўкус не ўяўляе небяспекі для чалавека.
У мінулым годзе гамяльчук выявіў такога павука ў гаражы.