27 кастрычнiка 2026, aўторак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Брэста пра гарадскую бальніцу: трэба шмат здароўя, каб там ляжаць

2
Жыхарка Брэста пра гарадскую бальніцу: трэба шмат здароўя, каб там ляжаць
Ілюстрацыйнае фота

І гэта — не толькі пра побытавыя ўмовы.

Жыхарка Брэста трапіла ў гарадскую бальніцу і была ў шоку ад стаўлення персаналу да пацыентаў.

«Давялося трапіць у Брэсцкую гарадскую бальніцу №1, — піша яна. — Сказаць, што я ў шоку, — гэта нічога не сказаць. Абстаноўка, санвузлы — гэта ўсё драбяза. Што мяне ўразіла, дык гэта стаўленне да людзей: кінулі і забыліся. І гэта я не толькі пра сябе. Там хутчэй памрэш, чым вылечышся».

Некаторыя жыхары абласнога цэнтра адказалі аўтарцы допісу, што яна памыляецца, аднак большасць з ёй згадзіліся. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

- Мне таксама казалі, што адна з найлепшых бальніц, думаю, дзякуючы лекарам. Тут хутчэй пытанні да малодшага персаналу. Маладыя людзі з нульавой эмпатыяй.

- У іншых бальніцах такая ж сітуацыя.

- Каб ляжаць у гэтай бальніцы, трэба шмат здароўя.

- Вы яшчэ ў райцэнтрах у бальніцах не ляжалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲