27 кастрычнiка 2026, aўторак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Толькі адзін з 10 беларусаў гатовы здаць кватэру расіянам

5
Толькі адзін з 10 беларусаў гатовы здаць кватэру расіянам

Гасцям з РФ у нашай краіне не рады.

Расіянка эмігравала са сваёй краіны спачатку ў Казахстан, а потым — у Беларусь. У сацыяльнай сетцы Threads яна распавяла, з якімі цяжкасцямі сутыкнулася пры пераездзе.

«Пераезд у Беларусь даўся значна цяжэй, чым папярэдні досвед у Казахстане, — піша расіянка. — Цяжка было ўсё — пачынаючы ад перавозкі рэчаў і ката Цішы і заканчваючы пошукам працы і кватэры, афармленнем дакументаў.

З кватэрай быў асобны казус. Пры арэндзе жылля абцяжарлівымі фактарамі сталі: маладая пара (24–25 гадоў), кот Ціша, ну і, вядома ж, грамадзянства РФ. Хто б што ні казаў, эмігрантам з РФ вельмі цяжка пачаць жыццё з нуля ў Беларусі».

Некаторыя суайчыннікі аўтара паста, як адзначыў сайт Charter97.org, распавялі, што таксама сутыкаліся з цяжкасцямі пры арэндзе жылля ў Мінску.

«На жаль, з кватэрай давялося папацець. Толькі адзін з 10 уладальнікаў гатовы здаць кватэру рускай. Я грунтуюся на прыкладзе сваёй сітуацыі», — напісала іншая расіянка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲