Узброеныя Сілы Украіны знішчылі 12 адзінак тэхнікі ў тыле расіян
- 26.10.2026, 22:28
Відэа.
Украінскія памежнікі падраздзялення «Апекс» брыгады «Форпост» знішчылі 12 адзінак аўтамабільнай тэхнікі расійскіх акупантаў на Паўднёва-Слабажанскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, падчас баявых дзеянняў аператары ўдарных дронаў выявілі і паразілі 10 аўтамабіляў праціўніка і два УАЗы «Буханка».
Варажная тэхніка знаходзілася за дзесяткі кіламетраў ад лініі фронту, дзе акупанты разлічвалі заставацца ў бяспецы.
Паводле паведамлення памежнікаў, разам з транспартнымі сродкамі пад удары трапіла і жывая сіла праціўніка, якая знаходзілася ўнутры тэхнікі.
Відэа знішчэння расійскай лагістыкі ў тыле байцы брыгады «Форпост» апублікавалі ў сваім Telegram-канале.