Прынц Уільям прызнаўся, што ў дзяцінстве хацеў стаць ды-джэем
1- 26.10.2026, 21:23
Ён нават прыдумаў сабе сцэнічнае імя.
Прынц Уільям прызнаўся, што ў дзяцінстве марыў стаць ды-джэем або паліцэйскім. Успамінамі ён падзяліўся ў ток-шоў Грэма Нортона на тэлеканале BBC.
Паводле слоў прынца Уэльскага, калі быў падлеткам, ён праходзіў праз фазу захаплення музыкай і прыдумаў сабе сцэнічнае імя — DJ Xara.
«Я быў не надта добры ў гэтым», — пасмяяўся прынц.
Ён удакладніў, што не мог нават круціць дыскі на школьных вечарынках. Акрамя музыкі, Уільям у дзяцінстве думаў пра кар’еру паліцэйскага — праваахоўнікаў ён лічыў «вельмі крутымі».