Беларусаў чакаюць змены ў выплаце аліментаў
1- 25.10.2026, 21:44
Мінімальную суму могуць павялічыць.
У Беларусі могуць павялічыць мінімальны памер аліментаў. Пра гэта ў эфіры СТВ сказала Алена Расолько, намесніца начальніка ўпраўлення прававога рэгулявання і забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі.
Цяпер мінімальны памер аліментаў прывязаны да бюджэту пражытковага мінімуму. Штомесяц даўжнік павінен выплачваць частку сваіх даходаў: 25% — на адно дзіця, 33% — на дваіх і 50% — на траіх і больш дзяцей.
Звычайна даўжнікі — гэта мужчыны 30‑50 гадоў. Са 100 тысяч даўжнікоў больш за 75 тысяч працуюць афіцыйна і выплачваюць аліменты з заробку.
Сёлета органы прымусовага выканання з 250 мільёнаў рублёў заяўленых патрабаванняў па аліментах спагналі 240 мільёнаў.