25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ўварваліся ў Калізей у Рыме

2
Пратэстоўцы ўварваліся ў Калізей у Рыме

Паліцыі ўдалося вывесці дэманстрантаў са старажытнага амфітэатра

У Італіі адбыліся масавыя пратэсты, падчас якіх група дэманстрантаў прарвалася на тэрыторыю Калізея. Гістарычная пабудова і турысты не пацярпелі.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы італьянскіх гарадоў, каб пратэставаць супраць росту кошту жыцця, выказаць недавер ураду Джорджы Мелоні, а таксама супраць вайны на Блізкім Усходзе. У асноўным пратэсты мелі мірны характар, і па ўсёй краіне былі арыштаваныя толькі дзевяць чалавек, паведамляе Euronews.

У Рыме невялікая група пратэстоўцаў аддзялілася ад асноўнага шэсця і накіравалася да Калізея. Як паведамляецца, пратэстоўцам удалося пранікнуць у амфітэатр Флавіяў, скандуючы лозунгі і трымаючы ў руках плакаты.

Пазней праваахоўнікі вывелі іх з гістарычнага месца.

Выданне DW апублікавала кадры, на якіх відаць, як дэманстранты спрабавалі прарвацца ў старажытнарымскі амфітэатр праз жалезныя рашоткі, дзе ў той момант знаходзіліся турысты.

«Нічога не чапайце і не ламайце», — цытуе выданне ilGiornale некаторых пратэстоўцаў, якія заклікалі сваіх таварышаў не пашкоджваць канструкцыі.

Міністэрства культуры пазней паведаміла, што помнік не пацярпеў у выніку несанкцыянаванага пранікнення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲