Масква сама адкрыла дарогу да ўдараў па Крымскім мосце
- Раман Шрайк
- 2.10.2026, 16:59
- 2,226
Цяпер слова за Мадзяром.
Здзейснілася мара Z-нікаў — Расія пачала метадычна біць па мастах праз Дняпро ў Кіеве. Чатыры гады яны пыталіся, чаму няма такіх удараў, і цяпер шчаслівыя. Публікуюць фоткі кіламетровых затораў на левым беразе, якія ўзніклі раніцай з-за закрыцця трох мастоў, і радуюцца.
Але і ў нас ёсць свая сціплая мара — удары па Крымскім мосце. Раз'...б лаханак у Азоўскім моры і паспяховыя атакі на Керчанскі порт, які размешчаны проста побач з сакральным мостам, паказалі, што нашы дроны могуць спакойна даляцець і да самога моста. Улетку Мадзяр каментаваў, што ўдарыць можам, проста пакуль не прыйшоў час.
А цяпер Зяленскі кажа, што Пуцін зняў усе абмежаванні на ўдары па Украіне: «Цяпер няма ніякіх правілаў». То-бок калі раней і быў узаемна стрымліваючы фактар (РФ не б’е па мастах праз Дняпро, Украіна — па Крымскім), то цяпер ён знік.
Зразумела, што такі мост дронамі не разбурыць, нават ракетамі складана, але нарабіць дзірак у пакрыцці цалкам можна. Гэта прывядзе да сур’ёзнага абмежавання руху, чаго на гэтым этапе цалкам дастаткова. Чакаем.
Раман Шрайк, Facebook