2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі

Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі

У спіс трапілі кампаніі ВПК РФ і судны «ценявога флоту».

У пятніцу, 2 кастрычніка, урад Японіі пашырыў санкцыйны спіс у дачыненні да Расіі ў сувязі з яе агрэсіяй супраць Украіны; у спіс уключаныя 33 расійскія кампаніі і 9 фізічных асоб.

Пра гэта паведамляе Мінфін Японіі.

Паведамляецца, што Японія таксама ўвяла абмежаванні ў дачыненні да чатырох кампаній з Турцыі і ААЭ і 35 суднаў так званага ценявога флоту.

Сярод асоб, унесеных у спіс, ёсць тыя, хто мае дачыненне да ваенна-прамысловага комплексу Расіі. Сярод іх генеральны дырэктар кампаніі «ВНИИР-прогресс» Владислав Костин, намеснік старшыні «Ростеха» Дмитрий Леликов, топ-менеджар «Ростеха» Василий Бровко, генеральны дырэктар кампаніі «ТРОС» Игорь Хоменко, намеснік дырЭктара той самай кампаніі Сергей Ушко, заснавальнік кампаніі «Лобаев» Владислав Лобаев, а таксама генеральны дырэктар АО «Воскресенский агрегатный завод» Александр Сичугов і ўладальнік ООО «ЦСТ» Александр Захаров.

Санкцыі ўведзеныя таксама супраць кампаній «Военторг», «ВНИИР-Прогресс», «Алабуга Машинери», «Уралвагонзавод» і іншых.

Японія ўвяла санкцыі супраць Расіі ў сувязі з яе ўварваннем ва Украіну і некалькі разоў пашырала санкцыйныя спісы.

Раней улады Японіі рэзка асудзілі паездку кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна на востраў Ітуруп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲