2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павялічылася колькасць рэтранслятараў, якія дапамагаюць РФ атакаваць Украіну

6
У Беларусі павялічылася колькасць рэтранслятараў, якія дапамагаюць РФ атакаваць Украіну
Ілюстрацыйнае фота

Яны ўзмацняюць сігнал расійскіх «Шахедаў».

Расія зноў выкарыстоўвае рэтранслятары, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і дапамагаюць наводзіць беспілотнікі для ўдараў па Украіне, піша «Позірк». Аб гэтым у эфіры ўкраінскага «24 Канала» заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы гэтай дзяржавы (ДПСУ) Андрэй Дземчэнка.

Ён сцвярджае, што расійскія дроны тыпу «Шахед» і «Герань», якія накіроўваюцца ў бок заходніх абласцей Украіны і памежнай зоны з Польшчай, атрымліваюць «дадатковае ўзмацненне сігналу» з тэрыторыі Беларусі.

Паводле слоў Дземчэнкі, рэтранслятары ўключаюцца «перыядычна». Таксама ён адзначыў «значнае павелічэнне колькасці менавіта мабільных рэтранслятараў».

«Беларусь баіцца, што Украіна зможа поўнасцю вылічыць, дзе менавіта працуюць рэтранслятары, — заявіў Дземчэнка. — Нас часта пытаюць, ці не нарошчвае Беларусь групоўкі каля нашай мяжы. Відаць, яны ўсё ж такі баяцца вялікіх страт. Таму там, паддаючыся ціску з боку Расіі, абралі менавіта такі спосаб дапамогі ў выглядзе рэтранслятараў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲