2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне страцілі верталёт Мі-8 разам з экіпажам

2
Расіяне страцілі верталёт Мі-8 разам з экіпажам
Ілюстратыўнае фота

Прапагандысцкі канал намякнуў на «сяброўскі агонь».

Расійскія акупанты страцілі верталёт «Мі-8» разам з экіпажам. Пра гэта паведаміў расійскі прапагандысцкі тэлеграм-канал Fighterbomber, не раскрыўшы афіцыйную прычыну, але намякнуўшы, што гэта мог быць так званы «фрэндлі фаер», піша Dialog.UA.

«Учора мы страцілі яшчэ адзін Мі-8 разам з экіпажам», — гаворыцца ў паведамленні прапагандыста.

Аўтар публікацыі адзначыў, што не будзе называць прычыну страты. Пры гэтым ён назваў яе «класічнай праблемай» і заявіў, што ніякія сучасныя інавацыі, ШІ і іншае не дапамогуць яе вырашыць.

Пры гэтым украінскія тэлеграм-каналы паведамлялі, што расійскія вайскоўцы маглі самастойна збіць уласны Мі-8. Найбольш верагодна, што разлікі СПА Узброеных Сіл РФ зблыталі свой верталёт з украінскім беспілотнікам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲