Пуцін загадаў сваёй арміі адмовіцца ад «усіх правілаў вайны»
18- 2.10.2026, 12:33
- 13,776
Украінская разведка атрымала гэтую інфармацыю пасля перахопу размоў прадстаўнікоў Крамля.
У верасні расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін даў ваеннаму кіраўніцтву РФ указанне адмовіцца ад якіх-небудзь «правілаў вядзення вайны». Гэта датычыцца і паветраных атак на Украіну.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю газеце Financial Times.
Паводле яго слоў, у верасні Пуцін даў расійскаму ваенному кіраўніцтву ўказанне адмовіцца ад абмежаванняў падчас паветраных атак.
Гэта прывяло да рэзкага павелічэння ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах Украіны на фоне маштабных намаганняў па аднаўленні перавагі ў вайне.
Украінская спецслужба атрымала гэтую інфармацыю пасля перахопу размоў прадстаўнікоў Крамля.
«Ён (Пуцін — рэд.) сказаў, што цяпер няма ніякіх правілаў», — распавёў Зяленскі.
Паводле слоў украінскага прэзідэнта, Пуцін аддаў загад у верасні, калі Расія пачала ўзмацняць атакі на Кіеў, наносячы ўдары па школах, бальніцах і дата-цэнтрах.
Зяленскі падкрэсліў, што атака Расіі на школу ў Кіеве 1 кастрычніка паказала, наколькі распаўсюджаныя падобныя мэтанакіраваныя ўдары.
Апошняя расійская кампанія з’яўляецца адказам на ўдары Украіны па нафтаперапрацоўчых заводах, партах і складах у глыбіні Расіі, якія прывялі да дэфіцыту паліва і ўзмацнілі пачуццё неабароненасці ў гарадах і турыстычных цэнтрах краіны.