Мікалай Статкевіч: Свабода пераможа рабства
3- 2.10.2026, 11:46
- 1,850
Лідар беларускай апазіцыі сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС.
Лідар беларускай апазіцыі, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС.
«Сустрэўся з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕС у нашай краіне. Скарыстаўся выпадкам, каб выказаць сваю падзяку кіраўнічым структурам ЕС за дапамогу Украіне і салідарнасць з заняволенымі краінамі нашага рэгіёну», — напісаў Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале.

«Сучасныя рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) — перш за ўсё войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёну і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку свабоднага свету, у якой ЕС адыгрывае найбольш значную ролю, паказвае, што мы не адзінокія ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць над сіламі тыраніі. І што, у рэшце рэшт, свабода пераможа рабства. Беларусь будзе свабоднай!» — дадаў Статкевіч.