Расіянка прыехала ў Беларусь і захацела вывучыць нашу мову
3- 2.10.2026, 3:00
- 5,266
Беларусы далі ёй некалькі парадаў.
Расіянка kir.annushka папрасіла ў Threads дапамогі ў вывучэнні нашай мовы.
«За тыдзень у Беларусі зразумела, што хачу вывучыць беларускую мову. Падкажыце, ці ёсць якія-небудзь класныя самаўучыцелі/прыкладанні?
Я крыху разумею, бо большае часткі дзяцінства праводзіла ў бабулі ў Магілёўскай вобласці. Але хочацца ведаць больш».
Беларусы распавялі, з чаго варта пачаць аўтарцы паста. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Пачніце з казак.
— Мележ, «Людзі на балоце». Любыя аповесці Быкава. Вершы Купалы і Коласа.
— Вывучыўшы беларускую, будзеце разумець польскую, украінскую і славацкую.
Таксама некаторыя карыстальнікі прапанавалі анлайн—заняткі па беларускай мове.