16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дата-цэнтр «Яндэкса» ў Уладзіміры сур’ёзна пашкоджаны

1
Дата-цэнтр «Яндэкса» ў Уладзіміры сур’ёзна пашкоджаны

Спадарожнікі зафіксавалі наступствы ўдару.

У выніку ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў пашкоджана як мінімум 5 будынкаў дата-цэнтра кампаніі «Яндэкс» у расійскім Уладзіміры. Да такой высновы прыйшоў рэдактар інфармацыйнай службы «Радыё Свабода» Марк Крутаў, вывучыўшы спадарожнікавыя здымкі аб’екта.

«Першыя спадарожнікавыя здымкі паказваюць наступствы ўдару Украіны 11 кастрычніка па дата-цэнтры «Яндэкса» пад Уладзімірам, які выклікаў маштабныя збоі ў працы інтэрнэту па ўсёй Расіі. Па меншай меры пяць будынкаў пацярпелі, чатыры з іх атрымалі значныя пашкоджанні», — напісаў журналіст.

Усяго ў першай палове кастрычніка Украіна паспяхова ўразіла тры буйныя дата-цэнтры ІТ-манапаліста «Яндэкс». Пад удар трапілі ўсе тры суперкамп’ютары кампаніі. І адзін з іх, «Галушкін», размяшчаўся менавіта на пляцоўцы ва Уладзіміры. Гэтыя ўдары прывялі да збояў у працы рэсурсаў кампаніі, у расіян узніклі праблемы з таксі, аплатай, дастаўкай, картамі і іншым.

«Яндэкс» хавае інфармацыю пра тое, наколькі сур’ёзна пашкоджаныя яго дата-цэнтры. Эксперты лічаць, што кампаніі спатрэбіцца на аднаўленне некалькі гадоў і вельмі вялікія грошы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲