16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое будзе надвор'е ў выходныя

Якое будзе надвор'е ў выходныя

Прагноз на 17–19 кастрычніка.

17 кастрычніка надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень на поўдні адчуецца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, паведамляе Белгідрамет.

Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўдні краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі чакаецца туман, месцамі слабы галалёд. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ад слабага да ўмеранага. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +1..+6°С, на паўднёвым усходзе да +10°С, месцамі па краіне, а на поўначы ў многіх раёнах — замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад +9°С на паўночным захадзе да +17°С на паўднёвым усходзе. Атмасферны ціск будзе зніжацца.

18 кастрычніка пераважна будзе адчувацца ўплыў неўстойлівых паветраных мас чарнаморскага паходжання. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +3..+10°С, на паўднёвым усходзе да +12°С, максімальная ўдзень ад +9°С на паўночным захадзе да +17°С на паўднёвым усходзе.

19 кастрычніка тэрыторыя рэспублікі апынецца на паўднёвай перыферыі абшырнага антыцыклону з цэнтрам над Фінскім залівам. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні парывісты, удзень месцамі на паўднёвым усходзе моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы ад +1°С на поўначы да +10°С на паўднёвым усходзе, максімальная ўдзень +7..+14°С.

З-за пагрозы начных замаразкаў не варта пакідаць без укрыцця на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲