16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыляцеў у Маскву, а беларускія рублі нідзе не прымаюць»

2
«Прыляцеў у Маскву, а беларускія рублі нідзе не прымаюць»
Фота: onliner.by

Беларусы патролілі расіянаў.

Сацсеткі высмейваюць хамскія паводзіны турыстаў з РФ у Беларусі і іншых краінах. Адзін з карыстальнікаў Threads «адлюстраваў» пытанне, якое часта чуюць ад іх у крамах Мінска: «Чаму нельга разлічыцца расійскімі рублямі?»

«Фальшыўка. Прыляцеў у Маскву, а беларускія рублі нідзе не прымаюць. Вось і думайце», — напісаў ён.

Беларусы ў жартоўнай форме нагадалі пра іншыя асаблівасці паводзінаў турыстаў з суседняй краіны. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

— Нядаўна ў цэнтры Піцера прыпаркаваўся на газоне, хацеў заплаціць штраф беларускімі рублямі — дык ніхто нават не звярнуў увагі, не падышоў, штраф не выпісаў. Можа, у іх там так прынята?

— У Ленінградзе быў, савецкія рублі прымаюць, беларускія — не.

— Цэны таксама неадэкватныя. З беларускай сярэдняй зарплатай там няма чаго рабіць. Кілаграм бульбы каштуе 70 рублёў. Увогуле там ад тлусту шалеюць.

— Нават не ведаю, дзе вы былі. Усюды, нібыта, прымаюць. Саюзная ж дзяржава. У мяне нядаўна нават савецкія ўзялі.

— У вас недастаткова «прапампаваны» ўзровень нахабства і пыхі. Працуйце над сабой.

— Яшчэ і каштуе ўсё нейкіх жудасных грошай, піва па акцыі — за 80 рублёў? Сур'ёзна? Няўжо так складана пісаць у нармальных рублях, у мяне ледзь інфаркт не здарыўся ад такіх цэн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲