«Чорнае мора можа стаць другім Армузскім пралівам»
- 16.10.2026, 15:09
- 1,698
Кіраўнік МЗС Украіны растлумачыў, чаму.
Расія выкарыстоўвае блакаду Чорнага мора як зброю і можа справакаваць дэфіцыт прадуктаў харчавання ў афрыканскіх краінах і новыя хвалі міграцыі ў Еўропу
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга у інтэрв'ю «Укрінформу».
Што вядома?
«Расія выкарыстоўвае харчы як зброю. Мы гэта бачым, гэтак жа, як і выкарыстанне міграцыйнай палітыкі. Расія добра адчувае ўразлівасць асобных краін перад такімі крокамі, у прыватнасці перад падрывам глабальнай харчовай бяспекі», — сказаў кіраўнік МЗС.
Паводле слоў Сібігі, блакадай Чорнага мора РФ не толькі перашкаджае суднаходству, але і можа стварыць дэфіцыт прадуктаў харчавання ў асобных афрыканскіх краінах, што выкліча новыя хвалі міграцыі ў Еўропу.
«Гэта прадуманая і выразная стратэгія (з боку Расіі. — Рэд.). У нас павінна быць уласная стратэгія: як аднавіць свабоду суднаходства ў Чорным моры, разблакаваць яго і дасягнуць перамір'я як у энергетычнай сферы, так і на моры. У нас ёсць канкрэтныя прапановы і новыя ўдзельнікі, якія ўпершыню далучыліся да гэтага працэсу. У прыватнасці, гэта Індыя і Егіпет», — дадаў міністр.
У 2022 годзе, калі навігацыя ў Чорным моры была заблакаваная, сусветныя цэны на прадукты харчавання выраслі на 25%, нагадаў Сібіга.