16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь заляцела расійская дрон-ракета «Бандэроль»

3
У Беларусь заляцела расійская дрон-ракета «Бандэроль»

Баепрыпас прайшоў праз Брагін і вярнуўся ва Украіну.

Рэдкі выпадак зафіксаваў «Флагшток»: раніцай 16 кастрычніка паветраную прастору Гомельскай вобласці парушыла расійская «Бандэроль». Апошні раз такое было ў жніўні.

Як заўважыў украінскі маніторынгавы канал «еРадар», падчас масіраванай паветранай атакі Расіі па тэрыторыі Украіны «Бандэроль» а 09:05 перасекла мяжу Беларусі і накіравалася праз Брагін углыб краіны.

Як удакладніў для «Флагштока» мадэратар канала, баепрыпас заляцеў на Гомельшчыну праз Чарнобыль.

«Бандэроль» — гэта малогабарытны барражуючы баепрыпас (гібрыд крылатай ракеты і рэактыўнага дрона-камікадзэ), які выкарыстоўваецца для удараў па інфраструктуры.

Да гэтага раніцай 16 кастрычніка «Бандэроль» кружыла над Чарнігаўскай вобласцю. Упершыню яна была зафіксаваная ў раёне пасёлка Казелець, згодна з паведамленнем Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны.

Баепрыпас прабыў на тэрыторыі Гомельшчыны нядоўга — ужо а 09:10 ён вылецеў назад ва Украіну і пачаў рухацца на Чарнігаў. Але ў раёне Слаўуціча ён перастаў фіксавацца.

Як паведамляў «Флагшток», жыхары гомельскага памежжа рэгулярна чуюць гукі выбухаў, часам вельмі моцныя. Верагодна, частку дронаў на гэтым участку ўкраінскім вайскоўцам удаецца збіваць, і гукі даносяцца з суседняй тэрыторыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲