Стала вядома, адкуль паступіў загад аб абмежаванні Starlink для Украіны
25- 16.10.2026, 8:36
- 22,916
Распараджэнне атрымала Мінабароны ЗША.
Распараджэнне аб абмежаванні працы спадарожнікавай сістэмы, якую Украіна выкарыстоўвае для сувязі на полі бою і кіравання дронамі, паступіла з Белага дома.
Пра гэта паведамляе Reuters .
Паводле слоў трох крыніц, паведамленне пра неабходнасць запаволіць прадастаўленне кампаніяй SpaceX паслуг Starshield украінскім вайскоўцам кіраўніцтва Мінабароны ЗША атрымала з Белага дома.
Чыноўнікі не ўдакладнілі, хто менавіта ў Белым доме прыняў гэтае рашэнне і хто адказваў за выкананне загаду. Але адзначым, што Пентагон з’яўляецца найбуйнейшым замоўцам Starshield, ваеннай версіі сэрвісу Starlink.
На фоне вышэйзгаданай інфармацыі агенцтва Reuters звярнулася па каментар да яшчэ аднаго неназванага высокапастаўленага чыноўніка, аднак ён абверг, што да гэтага загаду мог мець дачыненне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Прэзідэнт ніколі не рабіў падобнага запыту», — сказаў ён.
Таксама ў Белым доме не адказалі на пытанні пра тое, ці маглі іншыя службовыя асобы адміністрацыі звяртацца з падобнай просьбай.
Нагадаем, нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў апошнія дні Сілы абароны Украіны сутыкнуліся з абмежаваннямі працы Starlink. У прыватнасці, украінскія вайскоўцы не маглі выкарыстоўваць дроны на хуткасці больш за 160 км/г.
Пры гэтым, паводле звестак Мінабароны, 15 кастрычніка сітуацыя з абмежаваннем працы Starshield (ваеннага пакета Starlink) ў Украіне палепшылася.