Кінахалуі
11- Аляксандр Няўзораў
- 16.10.2026, 11:55
- 16,660
Закрамкі «героікі» пустэюць.
Кінцо пра «дзедываявалі» нават у РФ выклікае канвульсіі і гарантуе глядацкі байкот.
Фільмы пра СВА — асобнае, асабліва здзекавае катаванне.
Яны ў крайнім выпадку ідуць у ход толькі ў калоніях строгага рэжыму, калі ўсе астатнія спосабы катаванняў не далі выніку.
Таму рэжым прыцягнуў сваіх кінахалуёў да «Слова пра паход Ігараў», да забаўнай фальшыўкі XIX стагоддзя.
Гэтае «Слова» даўно выкрыта як падробка пад старажытны эпас.
Але з гістарычнай пераможнай фактурай у Расіі справы сумныя. Летапісы набітыя паранаікамі, хлуснёй, садыстамі і хвальбой.
Урэшце і «Слова» — так сабе героіка.
Нагадаю.
Гэта гісторыя пабітага палавецамі, палоннага князя Ігара.
Прымушаны штовечар назіраць за пляскамі пераможцаў, князь дае драпака ад палоніцеляў, бо ўжо можа выносіць іх прымітыўны хіп-хоп.
Палавецкія падлюгі, імкнучыся вярнуць дарагога гледача, ладзяць «план перахоп».
Але Ігар — вопытны квадрабэр. Ён прыкідваецца то грызунам, то крыжанькай і ўсклізвае ад душных харэографаў.
Кірункам яму служыць ультрагукавы вой жонкі. Яна карэктуе маршрут Ігаравых уцёкаў «з гарадской сцяны града Пуціўля».
Сюжэцік так сабе. Але пры адсутнасці гербавай — пішуць на туалетнай.
Зразумела, што нават у Расіі глядач не такі дурны, каб траціць рублікі і час на гэтую ідыётыю.
Кіно гарантавана праваліцца ў пракаце, але затое 500-мільённы бюджэт фільма забяспечыць усіх датычных залатымі ўнітазамі.
Аляксандр Няўзораў, Telegram