25 лiстапада 2026, Серада, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія паскорыць пастаўкі сродкаў СПА для Украіны

1
Вялікабрытанія паскорыць пастаўкі сродкаў СПА для Украіны
Ілюстрацыйнае фота

Яны будуць накіраваныя на супрацьдзеянне рэактыўным «Шахедам».

Вялікабрытанія і Украіна дамовіліся аб паскораных пастаўках брытанскіх сродкаў СПА.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у Telegram па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Энды Бёрнэмам.

Гэтыя сродкі супрацьпаветранай абароны будуць накіраваныя на супрацьдзеянне рэактыўным «Шахедам», якімі Расія атакуе Украіну.

«Цяпер асабліва важна ўмацоўваць абарону неба і забяспечваць Украіну ўсім неабходным для абароны жыццяў. Сёння прынята рашэнне аб паскоранай пастаўцы брытанскіх сродкаў СПА Украіне для супрацьдзеяння рэактыўным «шахедам», — напісаў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲