14 кастрычнiка 2026, Серада, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фёдараў: Праца Starlink ва Украіне аднаўляецца

1
Фёдараў: Праца Starlink ва Украіне аднаўляецца

Былы міністр абароны Украіны падзякаваў Ілону Маску.

Праца тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне аднаўляецца. Пра гэта паведаміў былы міністр абароны краіны Міхаіл Фёдараў.

«Праца Starlink на хуткасці да 160 км/г аднаўляецца. Ударныя дроны і дроны-перахопнікі павінны зноў паляцець. Цяпер трэба папрацаваць над тым, каб наогул прыбраць абмежаванне хуткасці для Starshield», — паведаміў Міхаіл Фёдараў у сваім тэлеграм-канале.

У сацсетцы X Фёдараў у сваім допісе пра аднаўленне працы тэрміналаў падзякаваў Ілону Маску.

Раней у Мінабароны пацвердзілі, што SpaceX без папярэджання Сілаў абароны Украіны ўначы на 14 кастрычніка ў аднабаковым парадку абмежавала працу тэрміналаў Starshield («вайсковы пакет») у руху. У ваенным ведамстве адзначылі, што падтрымліваюць кантакты з партнёрамі ў ЗША, НАТА і кампаніяй SpaceX наконт абмежавання працы тэрміналаў спадарожнікавай сувязі.

Цяпер усталяваны хуткасны ліміт — 160 км/г. Калі апарат перавышае парогавую хуткасць, тэрмінал губляе сувязь. Гэта ўскладняе працу місій БПЛА, у прыватнасці, перахопнікаў і мідлстрайкаў, зніжае магчымасці для франтавой лагістыкі, выведкі і рэтрансляцыі.

Да гэтага пра змену працы Starlink паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны і спецыяліст па радыётэхналогіях Сяргей Флэш Бескрэстнаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲