7 снежня 2025, Нядзеля, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сонечнай сістэме ёсць яшчэ адна планета?

3
У Сонечнай сістэме ёсць яшчэ адна планета?
Выява: Getty Images

Новыя сведчанні навукоўцаў.

У Сонечнай сістэме можа хавацца невядомая планета памерам паміж Меркурыем і Зямлёй. Новае апублікаванае даследаванне паказала, што плоскасць арбіт аб’ектаў паяса Койпера адхілена прыблізна на 15° ад плоскасці планет. Гэтае адхіленне з верагоднасцю 96–98% не з’яўляецца выпадковым, піша часопіс Forbes (пераклад — сайт Charter97.org).

«Калі эфект рэальны, ён не мог захавацца сам па сабе — нешта павінна яго падтрымліваць. Найпрасцейшае тлумачэнне — гравітацыя схаванай планеты», — заявіў астраном Амір Сірадж з Прынстана.

Сімуляцыі паказваюць, што планета з масай паміж Меркурыем і Зямлёй, якая знаходзіцца на адлегласці 100–200 астранамічных адзінак ад Сонца і мае нахіл арбіты не менш як 10°, магла б «нахіліць» паяс Койпера. Гэты гіпатэтычны аб’ект атрымаў умоўную назву «Планета Y».

Яна адрозніваецца ад больш вядомай гіпотэзы пра «Планету 9» (ці «Планету X»), што прадугледжвае існаванне гіганта ў некалькі зямных мас на адлегласці больш за 300 астранамічных адзінак (AU). Паводле слоў Сіраджа, абедзве планеты маглі б існаваць адначасова, тлумачачы розныя анамаліі ва вонкавай частцы Сонечнай сістэмы.

Пацвердзіць або абвергнуць існаванне «Планеты Y» зможа абсерваторыя Веры Рубін, якая неўзабаве пачне беспрэцэдэнтнае картаграфаванне неба. Яна выявіць тысячы новых аб’ектаў паяса Койпера і, магчыма, нават зафіксуе саму планету.

Калі існаванне «Планеты Y» пацвердзіцца, гэта стане самым вагомым доказам наяўнасці яшчэ адной планеты ў Сонечнай сістэме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках