Які алкаголь часцей за ўсё п’юць беларусы
16- 11.09.2025, 11:41
- 8,280
Новая статыстыка.
Вызначыць, які алкаголь у топе ў беларусаў, дапаможа дакумент, які апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, у 2025 годзе намерваюцца вырабіць больш за 10 255 000 дэкалітраў гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў. А гэта, дарэчы, 102 550 000 літраў.
І гэта не дзіўна, бо такія напоі на першым месцы ў топе ў беларусаў вельмі даўно.
На другім месцы, наступаючы на пяты, апынуўся спірт этылавы рэктыфікаваны або натуральны.
Для яго ў 2025 годзе ўстаноўлена квота ў памеры 8 445 000 дэкалітраў. Тройку ж лідараў алкагольных напояў, якія ў топе ў беларусаў, замыкаюць натуральныя фруктова-ягадныя віны.
У 2025 годзе для вінаградных вінаў квоты складаюць 3 840 000 дэкалітраў.
Крыху менш намерваюцца вырабіць шампанскага — 2 244 000 дэкалітраў, а прыблізна ў гэтых жа значэннях будуць аб'ёмы мацаваных пладовых вінаў — 2 129 300 дэкалітраў.