7 снежня 2025, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі дрон трапіў у дом польскіх пенсіянераў, калі яны глядзелі па тэлебачанні навіны пра атаку беспілотнікаў

5
Расійскі дрон трапіў у дом польскіх пенсіянераў, калі яны глядзелі па тэлебачанні навіны пра атаку беспілотнікаў

Пацярпелі не толькі дах, але і спальня.

Расійскі дрон трапіў у дом польскага пенсіянера Томаша Весалоўскага у вёсцы Вырыкі-Воля, калі той разам з жонкай глядзеў навіны пра беспілотнікі, што заляцелі ў краіну. Пра гэта гаспадары пашкоджанага будынка расказалі журналісту інфармацыйнага агенцтва Reuters.

— Я ўключыў тэлевізар, і ўсе навіны былі пра гэтыя масіраваныя палёты дронаў, а праз некаторы час я пачуў, што над намі ляціць самалёт… і раптам нешта бахнула, лямпа звалілася са столі ў гасціную на першым паверсе, — расказаў Весалоўскі.

Мужчына разам з жонкай Аліцыяй выбег у двор і ўбачыў, што «увесь дах у клоччах, усё разбурана». Гаспадары дома не пацярпелі.

Інцыдэнт адбыўся прыкладна а 06:30 па мясцовым часе (а 07:30 па мінскім часе). Дрон трапіў у верхні паверх, а Весалоўскія знаходзіліся на ніжнім.

Пацярпелі не толькі дах, але і спальня, па ўсім садзе раскіданыя ўламкі.

Нагадаем, у ноч на 10 верасня падчас масіраванай расійскай атакі на Украіну (у паветраную прастору Польшчы заляцелі беспілотнікі). Для іх знішчэння была задзейнічана ваенная авіяцыя. З меркаванняў бяспекі часова зачынялі аэрапорты ў Варшаве, Любліне і Жэшуве. Паводле слоў прэм’ер-міністра краіны Дональда Туска, значная частка БПЛА ляцела з Беларусі. Усяго было зафіксавана 19 парушэнняў паветранай прасторы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках